Іван Клімчук • Тэхнабеларус
Тэхнабеларускі Айцікаст
Вядомая мінская кавярня супраць ноўтбукаў (Навіны #1)
0:00
-4:39

Вядомая мінская кавярня супраць ноўтбукаў (Навіны #1)

У гэтым выпуску новыя правілы блакіроўкі ў Твітары, першы драўляны спадарожнік у космасе, змены ў рэйтынгу моў праграмавання ад GitHub, скандал ад уладальніка мінскай кавярні, якая супраць ноўтбукаў і

Вітаю! 👋

Гэта Іван і першы выпуск айцікаста з аглядам цікавых навін апошняга тыдня.

Twitter прымяніў новыя правілы блакіроўкі на сваёй пляцоўцы

Інжынеры кампаніі Твітар на прошлым тыдні канчаткова выкацілі абнаўленні, якія мяняюць звычайныя правілы блакавання карыстальнікаў на пляцоўцы. Раней, калі цябе нехта дадаваў да чорнага спісу, то ты не мог бачыць нічога ад гэтага карыстальніка, акрамя надпісу, што ты ў чорным спісе. Зараз жа ўсе акаунты сталі бачныя, але заблакаваны карыстальнік не зможа ніяк узамадзейнічаць са зместам таго карыстальніка, які дадаў яго ў чорны спіс.

Гэтая навіна, калі яшчэ толькі планаваліся змены, многа каго зачапіла з нагоды бяспекі, але на самой справе амаль нічога не змяніла, на маю думку. Магчымасць паглядзець твіты карыстальніка, які цябе заблакаваў, была і раней. Дастаткова было стварыць другі акаунт і глядзі колькі улезе. Большую ж бяспеку гарантуе зачынены акаунт, але гэта толькі пры умове, что ён зачынены ад пачатку і кожны падпісчык дадазены ўласна праз сістэму ўхвалення падпісак.


Першы ў свеце драўляны спадарожнік адпраўляецца ў космас

Разам з апошнім пускам касмічнага карабля Dragon кампаніі SpaceX, у межах грузавой міссіі, да міжнароднай касмічнай станцыі выправіўся першы драўляны спадарожнік. З МКС яго запусцяць у космас на арбіту вышынёй 400 кіламетраў, дзе ён будзе знаходзіцца 6 месяцаў.

Спадарожнік LignoSat створаны японскай кампаніяй Sumitomo Forestry ва універсітэце горада Кіёта і зроблены з драўніны ханакі, віду магноліі, якую выкарыстоўваюць для футаралаў для мячоў. Стваральнікі спадарожніка хочуць даказаць, што драўніна – прыдатны для выкарыстаньня ў космасе матэрыял. Шчыра спадзяюся, што эксперымент атрымаецца ўдалым і навуковы прагрэсс працягнецца.


Python абагнаў JavaScript на GitHub

Паводле справаздачы “State of the Octoverse”, якую агучылі на прошлым тыдні на штогадовай вялікай канферэнцыі GitHub, Python стаў найбольш папулярнай мовай праграмавання на GitHub, абыйшоўшы JavaScript.

Гэта звязана з хуткім ростам генератыўных праектаў са штучным інтэлектам. 2024 год стаў значным: колькасць генератыўных праектаў і іх ўдзельнікаў на GitHub рэзка ўзрасла, асабліва сярод новых карыстальнікаў з Індыі і Бразіліі.

Я карыстаюся інструментамі ШІ кожны дзень і цвёрда упэўнены, што замяніць чалавека яны пакуль не здольныя, але як дапаможнікі для паўсядзённых нудных задач - рэч проста абавязковая. Таму калі яшчэ не азнаёміліся з магчымасяці штучнага інтэллекту, самы час!

Тут запланаваны блок для спонсараў, але пакуль іх няма, дадам ад сябе, што падтрымаць падкаст і усю маю дзейнасць у межах праекта Тэхнабеларус можна праз сервіс Patreon, дзе даступны розныя варыянты падпіскі. Патроны дадаткова атрымліваюць рані доступ да выпускаў падкасту, бонусныя эпізоды пра развіццё праекту і маю асаблівую павагу. Буду вельмі ўдзячны за падтрымку.

Канфлікт у Мінскай кавярні адносна працы з ноутамі

Уладальнік мінскай кавярні Варка пасварыўся з кліенткай, якая прыйшла з нотбукам (у кавярні існуе абмежаванне на працу з ноутбукамі цягам адной гадзіны, але кліентка вырашыла прынцыпова парушыць правілы). Сваімі думкамі Мікіта Нестераў падзяліўся ў сваіх сацыяльных сетках, а пазней і ўвогуле дадаў, што гатовы згубіць усіх кліентаў з ноутбукамі, бо яны не прыносяць прыбытку і ўвогуле перашкаджаюць.

Я тут на баку ўладальніка кавярні, бо выглядае гэта сапраўды як спажывецкі экстрэмізм. Кампаніі аддаюць немалыя грошы за арэнду памяшканняў пад офісы, існуюць каворкінгі для тых, у каго няма сталага працоўнага месца, але так сама за грошы. І патрабаваць ад кавярні, якая так сама плаціць арэнду памяшкання, даваць у карыстанне месца на некалькі гадзін па цане кубачка кавы - як мінімум дзіўна.


OpenAI здабылі сайт chat.com за $15 мільёнаў

Бадай самая вядомая кампанія ў сферы штучнага інтэлекту - OpenAI, значна інвеставала ў маркетынг, набыўшы кароткі і запамінальны дамен chat.com. Паведамлеяцца, што абышоўся ён кампаніі больш за $15 мільёнаў даляраў.

Дамен быў зарегістраваны яшчэ ў далёкім 1996 годзе, а на пачатку 2023 года яго набыў Дармеш Шах, тэхнічны дырэктар кампаніі HubSpot за 15 за паловай мільёнаў. Колькі менавіна ён каштаваў самой кампаніі, невядома, але для Дармеша ўгода дакладна была выгаднай, ён атрымаў акцыі кампаніі ў якасці аплаты.

Калі перайсці па гэтым адрасе, то адчыніцца новы чат на платформе ChatGPT, тым самым запрашаючы пагутарыць са штучным інтэлектам. І яно канешне крута, але на маю думку, чат - гэта пра размовы паміж людзьмі, няхай і ў сеткавай прасторы, і такая падмена паняццяў, калі на тым баку бяздушная машына, мне не вельмі падабаецца.


Гэта ўсе навіны на сёння. Нагадаю, што выпуск навін можна атрымліваць і у тэкставым фармаце па электроннай пошце, ці чытаць наўпрост на сайце.

Дасылайце гэты выпуск сябрам, каб падтрымліваць беларускую мову разам.

Не развітваемся, да новых сустрэч у сеткавай прасторы! 🫡

Іван

Discussion about this episode

User's avatar

Ready for more?